16 Бо так палюбіў Бог сьвет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, а меў жыцьцё вечнае.
17 Бо не паслаў Бог Сына Свайго ў сьвет, каб судзіць сьвет, а каб сьвет уратаваны быў празь Яго.
18 Хто верыць у Яго, ня судзіцца, а хто ня верыць, ужо засуджаны, бо ня ўвераваў у імя Адзінароднага Сына Божага.
19 А суд у тым, што сьвятло прыйшло ў сьвет; але людзі больш палюбілі цемру, чым сьвятло, бо ўчынкі іхнія былі ліхія.
20 Бо кожны, хто робіць ліхое, ненавідзіць сьвятло і ня ідзе да сьвятла, каб не адкрыліся ўчынкі ягоныя, бо яны ліхія;
21 а хто робіць па праўдзе, ідзе да сьвятла, каб яўныя былі ўчынкі ягоныя, бо яны ў Богу зроблены.
(Ян.3:16-21)
Бо так палюбіў Бог сьвет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, а меў жыцьцё вечнае. — гэта ўсё Эвангельле ў адным сказе.
Бо не паслаў Бог Сына Свайго ў сьвет, каб судзіць сьвет, а каб сьвет уратаваны быў празь Яго.
Але тут жа сказана:
Хто верыць у Яго, ня судзіцца, а хто ня верыць, ужо засуджаны, бо ня ўвераваў у імя Адзінароднага Сына Божага.
Гучыць некалькі загадкава, але сутнасьць гэтай фразы простая. Гэта становіцца зразумела пасьля наступнага сказу:
А суд у тым, што сьвятло прыйшло ў сьвет; але людзі больш палюбілі цемру, чым сьвятло, бо ўчынкі іхнія былі ліхія.
Суд ня ў тым, што нехта будзе судзіцца, а нехта пазьбяжыць суда.. Самое нашае жыццё, калі яно у бязбожным стане, гэта суд. Хіба магчыма так жыць? Толькі калі няма сьвятла, якое паказвае бессэнсоўнасьць і дробнасьць такога існаванья.
Але што такое бязбожны стан жыцьця? Можа гэта калі мы не своечасова ці ня так молімся? Ці нешта не выконваем з царкоўнага парадку?
Не. Сказана: «ўчынкі іхнія былі ліхія»
Вось ужо каб учынкі не былі ліхія, трэба заставацца ў Царкве. З другога боку — калі ўчынкі твае ліхія, то як ні малісь — дарэмна.
Бо кожны, хто робіць ліхое, ненавідзіць сьвятло і ня ідзе да сьвятла, каб не адкрыліся ўчынкі ягоныя, бо яны ліхія;
а хто робіць па праўдзе, ідзе да сьвятла, каб яўныя былі ўчынкі ягоныя, бо яны ў Богу зроблены.
А сапраўды — амаль кожны чалавек у гэтым сьвеце хаваецца ў нейкую тайну, жыве ў ёй. Хаваецца ад Бога, ад іншых людзей, ад сябе. Маніць, выкручваецца, здабывае свой кусок. І бегае з гэтым куском, нібыта дасягнуў шчасьця… На самой справе шчаслівы тот, хто такі перад людзьмі, які ёсьць. І няма і ня трэба нічога хаваць. І ніхто і нічога ня можа сказаць. Ня можа судзіць! Вяртаемся да тэмы суда:
Хто верыць у Яго, ня судзіцца, а хто ня верыць, ужо засуджаны, бо ня ўвераваў у імя Адзінароднага Сына Божага.
по-русски