Слава Богу, косьці целыя!
Archive for the ‘Без рубрики’ Category
Здаецца, зламаў сабе рабро. Заўтра раньніцай пайду да траўматоляга…
Дапартызаніўся…
Нядзеля аб блудным сыне
Паводле Лукаша 15
11 Яшчэ сказаў: у аднаго чалавека было два сыны;
12 і сказаў малодшы бацьку: тата! дай мне належную мне долю маёмасьці. І бацька падзяліў ім маёмасьць.
13 Праз колькі дзён малодшы сын, сабраўшы ўсё, пайшоў у далёкі край і там распусьціў маёмасьць сваю, жывучы распусна.
14 А калі ён пражыў усё, настаў вялікі голад у той краіне, і ён апынуўся ў нястачы;
15 і пайшоў, прыстаў да аднаго жыхара той краіны, а той паслаў яго на палі свае пасьвіць сьвіньні;
16 і ён рады быў напоўніць чэрава сваё струкамі, якія елі сьвіньні, але ніхто не даваў яму.
17 Апамятаўшыся, сказаў: колькі парабкаў у бацькі майго маюць лішкі хлеба, а я паміраю з голаду!
18 Устану, пайду да бацькі майго і скажу яму: тата! я зграшыў супроць неба і перад табою,
19 і ўжо ня варты называцца сынам тваім; прымі мяне ў лік парабкаў тваіх.
20 Устаў і пайшоў да бацькі свайго. І калі ён быў яшчэ далёка, убачыў яго бацька ягоны і ўмілажаліўся; і пабегшы, упаў яму на шыю і пацалаваў яго.
21 А сын сказаў яму: тата! я зграшыў супроць неба і перад табою, і ўжо ня варты называцца сынам тваім.
22 А бацька сказаў рабам сваім: прынясеце найлепшую вопратку і апранеце яго, і дайце пярсьцёнак на руку яму і абутак на ногі;
23 і прывядзеце ўкормленае цяля і закалеце: будзем есьці і весяліцца,
24 бо гэты сын мой быў мёртвы і ажыў, прападаў і знайшоўся. І пачалі весяліцца.
25 А старэйшы сын ягоны быў на полі; і вяртаючыся, калі наблізіўся да дома, пачуў сьпевы і весялосьць;
26 і паклікаўшы аднаго слугу, спытаўся: што гэта такое?
27 Той сказаў яму: брат твой прыйшоў, і бацька твой закалоў укормленае цяля, бо прыняў яго здаровага.
28 Ён угневаўся і не хацеў увайсьці. А бацька, выйшаўшы, клікаў яго.
29 Але ён сказаў у адказ бацьку: вось, я столькі гадоў служу табе і ніколі не пераступаў загаду твайго, але ты ніколі ня даў мне і казьляняці, каб мне павесяліцца зь сябрамі маімі;
30 а калі сын твой, вось гэты, распусьціўшы маёмасьць сваю з блудніцамі, прыйшоў, ты закалоў яму ўкормленае цяля.
31 А ён сказаў яму: сыне мой! ты заўсёды са мною, і ўсё маё ёсьць тваё;
32 а з таго трэба было радавацца і весяліцца, што брат твой гэты быў мёртвы і ажыў, прападаў і знайшоўся.
Чаму бацька так лёгка, нават з радасьцю, прыняў свайго малодшага сына, які кінуў яго, і потым яшчэ распусьціў долю сваёй маёмасьці, жывучы распусна?
Бязпрэчна, галоўнае тут любоў. Але сама любоў грунтуецца на разуменьні, ці можа наадварот — мае разуменне сваім вынікам. Можа самая цяжкая на зямле пакута гэта самотнасьць. Адзін чалавек не разумее іншага. І ня вельмі жадае разумець, калі гэта непасрэдна не датычыцца.яго ўласцівага інтарэса… І вось такі парадокс. Мы разумеем лепш за ўсё ня столькі блізкага нам чалавека, сколькі выпадковага спадарожніка. Бо мы ведаем — ён з намі да нашага прыпынку, і не далей. Ён знікне з нашага жыцця, і чым больш мы упэўнены, што больш не сустрэнем спадарожніка, тым больш ён нам зразумелы і тым больш мы шчырыя з нім. Мы як быцам уваходзім у яго скуру, у яго сутнасьць.
Ці не нагадвае нам гэта нешта? Гэта ж подабнае на то, што зрабіў Гасподзь — Ён увайшоў у нашу сутнасьць, цалкам увайшоў — у самую плоць нашу. Але Ён зрабіў гэта, каб назаўсёды застацца з намі — » Я з вамі ва ўсе дні да сканчэньня веку». Ён не сыходзіць на наступным прыпынку.
Мы павінны вучыца гэтаму — разумець таго, хто побач. І добра ведаць, што ты заўтра сам можа будзеш у такім становішчы, у такім грэху, якога нават і не ўяўляў сябе. І магчыма дзеля нашых агрубелых сэрцаў самы просты шлях — гэта досьвіт свайго асабістага падзення. Калі мы ня здольны да зніжэньня, то прыйдзецца падаць. Можа мы згінем.Але можа і ўзнясемся на шмат сколькі ўзроўняў разуменьня іншага. Які ўжо стане нават ня іншым. Вось як перамагаецца пекла. Бо мае рацыю філёзаф Сартр, які казаў:» Пекла гэта іншыя». Такім пераможцам пекла і стаў бацька ў эвангельскай прытчы. А старэйшы брат, наадварот, стаў палонным пекла. Бо родны брат застаўся дзеля яго незразумелым, «іншым»… Можа як раз і таму, што застаўся з бацькам і ня зьведаў на ўласнай скуры, як гэта — страціць сябе і зноў знайсьці сябе.
Калі воўк састарыцца, ён павінен знайсьці сродак, как памерці без праблемаў дзеля стаі. Лепш за ўсё — дакончваць жыццё ў самоце.
Не… мы не ПАміраем, мы ЗАміраем… Раз.. два..тры.. замры! Ну як поза? Утульна? Вось табе і пекла)
Нядзеля аб мытары і фарысеі
Паводле Лукаша 18
9 Сказаў таксама да некаторых, якія былі ўпэўненыя ў сабе, што яны праведныя, і прыніжалі іншых, наступную прытчу:
10 два чалавекі ўвайшлі ў храм памаліцца: адзін фарысэй, а другі мытнік.
11 Фарысэй, стаўшы, маліўся сам сабе так: Божа! дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі, рабаўнікі, крыўдзіцелі, блудадзеі, альбо як гэты мытнік:
12 пашчуся два разы на тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што набываю.
13 А мытнік, стоячы воддаль, не адважваўся нават падняць вочы да неба; але, б’ючы сябе ў грудзі, казаў: Божа! будзь міласэрны да мяне, грэшніка!
14 Кажу вам, што гэты пайшоў у дом свой апраўданы болей, чым той: бо кожны, хто ўзьвялічвае сам сябе, паніжаны будзе, а хто паніжае сябе, узвысіцца.
Звычайна дастаецца нашаму беднаму фарысею… Нават у самой службе ён к як толькі не клянецца. А вось што бачым у Эвангельлі: «гэты пайшоў у дом свой апраўданы болей, чым той»… Гэта кажа нам, што не такі ўжо прапашчы гэты фарысей..
Тым больш, што за гэтым прама напісана: «кожны, хто ўзьвялічвае сам сябе, паніжаны будзе, а хто паніжае сябе, узвысіцца».…
А вазвысіцца магчыма ня толькі праз самадавольства зробленнымі «у імя Божае» справамі, але і нават пакаяньнем… Бо цяпер, калі ўжо ўсе ведаюць гэту прытчу, гэта так проста:»Вось я.. нічого не зрабіў добрага… але я ж не тыя вон фарысеі, што нейція запаветывыконваюць… пагарджаюцца гэтым… а я лепш за іх… бо няма мне чым пагарджацца.. я каюсь! Вось! і таму я мытарь, лепшвй за вас!»
Фарысейства мытаря… Яно так утульна дзеля нас… Вядома ж — рабіць ня трэба нічога.. бей сябе іў грудзі… Ці ня так глядзіць, бывае, прваслаўны на пратэстанта? «Вось яны якія добрыя… ва ўсім… ну нічога… у нас затое.невядомае ім па ўзроўню пакаяньне..»
І яшчэ. Будзем памятаць, што і мытар, і фарысей кожны са сваім апраўданьнем «пайшлі ў дом свой»… А там што? Можа той, хто быў меньш апраўданы, павялічыць сваё апраўданьне ў шмат разоў больш, чым той, хто выйшаў із царквы з большым патэнцыялам… Бо пакаяньне менавіта само патрабуе спраў. І калі іх няма, няма і апраўданьня, сколькі ня бей сябе у грудзі…
СТРЭЧАНЬНЕ ГАСПОДНЯЕ
Віншую ўсех хрысьціян, якія трымаюцца старога стылю, з вялікім сьвятам Стрэчаннья Гасподняга!
Паводле Лукаша 2
22 А калі споўніліся дні ачышчэньня іхняга паводле закона Майсеевага, прынесьлі Яго ў Ерусалім, каб явіць Госпаду,
23 як прадпісана ў законе Гасподнім, каб усякае дзіцятка мужчынскага полу, якое размыкае ўлоньне, было прысьвечана Госпаду;
24 і каб прынесьлі ў ахвяру, паводле сказанага ў законе Гасподнім, дзьве галубкі альбо два птушаняты галубіныя.
25 Тады быў у Ерусаліме чалавек, імем Сымон. Ён быў муж праведны і пабожны, чакаў суцяшэньня Ізраілевага; і Дух Сьвяты быў на ім.
26 Яму было прадказана Духам Сьвятым, што ён ня ўбачыць сьмерці, пакуль ня ўбачыць Хрыста Гасподняга.
27 І прыйшоў ён па натхненьні ў храм. І калі бацькі прынесьлі Дзіцятка Ісуса, каб выканаць над Ім законны абрад,
28 ён узяў Яго на рукі, праславіў Бога і сказаў:
29 сёньня адпускаеш раба Твайго, Уладыка, паводле слова Твайго, зь мірам;
30 бо бачылі вочы мае збавеньне Тваё,
31 якое Ты ўгатаваў перад абліччам усіх народаў,
32 сьвятло на асьвятленьне язычнікаў, і славу народу Твайго Ізраіля.
33 А Язэп і Маці Ягоная дзівавалі ад сказанага пра Яго.
34 І дабраславіў іх Сымон, і сказаў Марыі, Маці Ягонай: вось, ляжыць Гэты на ўпадак і на ўзвышэньне многіх у Ізраілі і на азнаку нязгодаў, —
35 і Табе Самой зброя пратне душу, — каб адкрыліся помыслы многіх сэрцаў.
36 І была таксама Ганна прарочыца, дачка Фануілава, з роду Асіравага, якая дажыла да глыбокай старасьці, пражыўшы з мужам ад дзявоцтва свайго сем гадоў,
37 удава гадоў васьмідзесяці чатырох, якая не адыходзіла ад храма, постам і малітваю служачы Богу дзень і ноч.
38 І яна, у тую самую гадзіну падышоўшы, славіла Госпада і казала пра Яго ўсім, хто чакаў ратунку ў Ерусаліме.
39 І калі яны зрабілі ўсё паводле закона Гасподняга, вярнуліся ў Галілею, у горад свой Назарэт.
40 А Дзіця расло і мацавалася духам, напаўняючыся мудрасьцю; і мілата Божая была на Ім.
Гэта адно з самых сьветлых і адначасова супярэчлівых сьвятаў праваслаўнай царквы.
Перш за ўсё, няма адназначнага меркаваньня, якое ж гэта сьвята — гасподскае ці багародзічнае. Хто у цзнтры — Божая Маці, якая прыйшла ў храм дзеля ачышчэньня ці Гасподзь, якога ўздымае і аб якім адназначнае меркаваньне Сымон? У службе ёсьць элемэнты як гасподскага, так і багародзічнага сьвятаў.
І вось у самом сэнсе… Тэма сьвята — Сустрэча. Сустрэча Бога і чалавека. Сустрэча чалавека з чалавекам на вышіні духоўнага ўзросту…
І разам — тэма сустрэчы як варажбы, «дурнога вока», супраць якога асвяшчоныя сьвечы і вада. Забабоны. Двувер’е, якое чорнай плямай ляжыць і не змываецца з гтстарычнага праваслаўя… У кніжцы дзеля сьвятароў пачатку 20-га стагодзя сказана адназнасна — асвяшчэньне сьвеч — гэта забабон, які трэба пераадольваь… У пачатку 21-га стагодзя — гэта прыстойны царкоўны чын, які надрукаваны у афіцыйным Трэбніку…
Нам цяпер ня столькі патрэбна Сустрэча, сколькі забарона ад сустрэчы… Гэта малітва супраць таго, гэта супраць гэтага… Гэты сьвяты дапамагае у гэтай справе, той у цяжкай хваробе…
Сёньня адзін хлопчык, які дапамагае ў алтары, на маё пытаньне, чым ён заняты, мне адказаў: «Я малюся…» Я здівіўся, бо мне падавалася, што ён проста ня ведае, куды сябе падзяваць.. «А што гэта — малітва?» — я яго запытаў… Спачатку ён зусім не зразумеў пытаньня.. а поты сказаў, што гэта «Багародзіце Дева…», «Ойча наш…» Больш сказаць нічога ня здолеў… Хаця маці яго самая-самая «вацеркаўленая»…
Вось як яўна выпадае з нашай увагі простая ісціна, што малітва — гэта перш за ўсё СУСТРЭЧА… І наогуле… Сустрача пачатак і канец таго ўсяго, што завецца мэтай і сэнсам жыцьця…
Дзіцячы сон
Мая пяцігадовая дачка прысніла, што танчыць яна харавод з маленькім яе сябрам Коленькай, а таксама з… Лукашенка і Пуціным.
«Лукашенка мяне моцна трымае за руку, а Пуцін усё выпускае і выпускае руку Коленькі… Я кажу Пуціну : » Трымайце яго мацней, ён жа яшчэ маленькі…»
Можа гэта нейкае адкрыццё? Я бачу тут, напрыклад, па меньшай меры дзьве высновы, адна, як бывае, добрая, а другая — дрэнная…
1. Добрая — Пуцін нас ня вельмі трымае, а можа у рэшце рэшт і не атрымае.
2. Дрэнная — мёд сувэрынітэту вельмі падгоркаваны дзёгцем Лукашенкаўскай дыктатуры, якая нас яшчэ збіраецца моцна і моцна трымаць.
Можа ёсць сэнс і ў тым, што Коленька гэта будучы жаўнер…))
Вельмі цікава напісана burbalka‘й пра апошнюю падзею на нашым праваслаўным двары)
Пра нейкі чарговы збр.. прабачце з’езд ..эээ .. праваслаўнай.. гэтай.. можна сказаць.. моладзі…
УМінску быў такі.
Глядзіце тут…
Нядзельнае Эвангельле
1 Потым Ісус увайшоў у Ерыхон і праходзіў празь яго.
2 І вось, нехта на імя Закхей, начальнік мытнікаў і чалавек багаты,
3 стараўся ўбачыць Ісуса, хто Ён, але ня мог з-за людзей, бо малога быў росту;
4 і забегшы наперад, залез на смакоўніцу, каб убачыць Яго, бо Яму выпадала праходзіць міма яе.
5 Ісус, калі прыйшоў на гэтае месца, зірнуўшы, угледзеў яго і сказаў яму: Закхей! сыдзі хутчэй, бо сёньня трэба мне быць у цябе ў доме.
6 І ён пасьпешна сышоў і прыняў Яго з радасьцю.
7 І ўсе, бачачы тое, пачалі наракаць і казалі, што Ён зайшоў да грэшнага чалавека.
8 А Закхей, стаўшы, сказаў Госпаду: Госпадзе! палавіну маёмасьці маёй я аддам убогім і, калі каго чым пакрыўдзіў, аддам учатыракроць.
9 Ісус сказаў яму: сёньня прыйшло збавеньне дому гэтаму, бо і ён сын Абрагамаў;
10 бо Сын Чалавечы прыйшоў зыскаць і выратаваць тое, што загінула.
(Лук 19, 1-10)
Згадваецца, як у Ерыхон уваходзіў іншы чалавек, але таксама Ісус. Ён уваходзіў пад гукі трубаў. З войскам. Цяпер жа Сам Гасподзь пад імем Ісус ідзе, каб заваяваць народ дзеля Бога. Каб выратаваць яго. І ў наш час ён ідзе ў сьвет, каб выратаваць хаця б каго. Пад імем Царква. І народ, які пакуль што цікавіцца.. пакуль ня вельмі гатоў, але ўжо на шляху — ён ахвяруе чымсьці. Бо ня так проста было Закхею, чалавеку багатаму, залезьці на дрэва. І сьвет таксама нечым ахвяруе, звяртаючы ўвагу на Царкву як пасланьніцу Нябёсаў. Вы ад Нябёсаў? Дык пакажэце, што гэта так.. І сьвет непазбежна запытае з Царквы за гэтую ахвяру, за тое, што яна парушала спакой і лад сьвету, змусіла лезьці на дрэва, глядзець, цікавіцца… Ці здолее Царква адпавядаць гэтаму інтарэсу? Калі не, то сучасны Закхей можа адказаць так, як ужо адказаў у 1917 годзе…
Нездарма так цяпер супалі дзень згадваньня навамучанікаў і нядзеля аб Закхеі.
Мы жадаем, каб сьвет пайшоў за намі. Дык будзьма ня проста клікаць “абы пайшлі”. А клікаць так, каб адпавядаць таму, да чаго мы заклікаем… Бо можа аказацца, што іншае будзе яшчэ горш за першае…