Віншую ўсех хрысьціян, якія трымаюцца старога стылю, з вялікім сьвятам Стрэчаннья Гасподняга!

Паводле Лукаша 2
22 А калі споўніліся дні ачышчэньня іхняга паводле закона Майсеевага, прынесьлі Яго ў Ерусалім, каб явіць Госпаду,
23 як прадпісана ў законе Гасподнім, каб усякае дзіцятка мужчынскага полу, якое размыкае ўлоньне, было прысьвечана Госпаду;
24 і каб прынесьлі ў ахвяру, паводле сказанага ў законе Гасподнім, дзьве галубкі альбо два птушаняты галубіныя.
25 Тады быў у Ерусаліме чалавек, імем Сымон. Ён быў муж праведны і пабожны, чакаў суцяшэньня Ізраілевага; і Дух Сьвяты быў на ім.
26 Яму было прадказана Духам Сьвятым, што ён ня ўбачыць сьмерці, пакуль ня ўбачыць Хрыста Гасподняга.
27 І прыйшоў ён па натхненьні ў храм. І калі бацькі прынесьлі Дзіцятка Ісуса, каб выканаць над Ім законны абрад,
28 ён узяў Яго на рукі, праславіў Бога і сказаў:
29 сёньня адпускаеш раба Твайго, Уладыка, паводле слова Твайго, зь мірам;
30 бо бачылі вочы мае збавеньне Тваё,
31 якое Ты ўгатаваў перад абліччам усіх народаў,
32 сьвятло на асьвятленьне язычнікаў, і славу народу Твайго Ізраіля.
33 А Язэп і Маці Ягоная дзівавалі ад сказанага пра Яго.
34 І дабраславіў іх Сымон, і сказаў Марыі, Маці Ягонай: вось, ляжыць Гэты на ўпадак і на ўзвышэньне многіх у Ізраілі і на азнаку нязгодаў, —
35 і Табе Самой зброя пратне душу, — каб адкрыліся помыслы многіх сэрцаў.
36 І была таксама Ганна прарочыца, дачка Фануілава, з роду Асіравага, якая дажыла да глыбокай старасьці, пражыўшы з мужам ад дзявоцтва свайго сем гадоў,
37 удава гадоў васьмідзесяці чатырох, якая не адыходзіла ад храма, постам і малітваю служачы Богу дзень і ноч.
38 І яна, у тую самую гадзіну падышоўшы, славіла Госпада і казала пра Яго ўсім, хто чакаў ратунку ў Ерусаліме.
39 І калі яны зрабілі ўсё паводле закона Гасподняга, вярнуліся ў Галілею, у горад свой Назарэт.
40 А Дзіця расло і мацавалася духам, напаўняючыся мудрасьцю; і мілата Божая была на Ім.
Гэта адно з самых сьветлых і адначасова супярэчлівых сьвятаў праваслаўнай царквы.
Перш за ўсё, няма адназначнага меркаваньня, якое ж гэта сьвята — гасподскае ці багародзічнае. Хто у цзнтры — Божая Маці, якая прыйшла ў храм дзеля ачышчэньня ці Гасподзь, якога ўздымае і аб якім адназначнае меркаваньне Сымон? У службе ёсьць элемэнты як гасподскага, так і багародзічнага сьвятаў.
І вось у самом сэнсе… Тэма сьвята — Сустрэча. Сустрэча Бога і чалавека. Сустрэча чалавека з чалавекам на вышіні духоўнага ўзросту…
І разам — тэма сустрэчы як варажбы, «дурнога вока», супраць якога асвяшчоныя сьвечы і вада. Забабоны. Двувер’е, якое чорнай плямай ляжыць і не змываецца з гтстарычнага праваслаўя… У кніжцы дзеля сьвятароў пачатку 20-га стагодзя сказана адназнасна — асвяшчэньне сьвеч — гэта забабон, які трэба пераадольваь… У пачатку 21-га стагодзя — гэта прыстойны царкоўны чын, які надрукаваны у афіцыйным Трэбніку…
Нам цяпер ня столькі патрэбна Сустрэча, сколькі забарона ад сустрэчы… Гэта малітва супраць таго, гэта супраць гэтага… Гэты сьвяты дапамагае у гэтай справе, той у цяжкай хваробе…
Сёньня адзін хлопчык, які дапамагае ў алтары, на маё пытаньне, чым ён заняты, мне адказаў: «Я малюся…» Я здівіўся, бо мне падавалася, што ён проста ня ведае, куды сябе падзяваць.. «А што гэта — малітва?» — я яго запытаў… Спачатку ён зусім не зразумеў пытаньня.. а поты сказаў, што гэта «Багародзіце Дева…», «Ойча наш…» Больш сказаць нічога ня здолеў… Хаця маці яго самая-самая «вацеркаўленая»…
Вось як яўна выпадае з нашай увагі простая ісціна, што малітва — гэта перш за ўсё СУСТРЭЧА… І наогуле… Сустрача пачатак і канец таго ўсяго, што завецца мэтай і сэнсам жыцьця…
Чытайце таксама