Вырашылі сабрацца мае сакурснікі па факультэце радыёфізікі і электронікі БДУ, які скончылі 25 гадоў таму. Галоўнае ўражанне — добра ўсё ж, што я поп. Усё ж гэта неяк больш яскрава, цікавей, чым сядзець над нейкімі тэхнічнымі забаўлялкамі, якія ў рэшце рэшт пакліканы толькі для таго, каб на нейкі хаця б час магчыма было забыць пра тлен быцця…
“А як ты лічыш, ці патрэбны ты людзям..”
“А які сацыяльны склад людзей, якія наведваюць царкву?…”
“А што штурхае людзей ў царкву – псіхалагічныя, эканамічныя ці сацыяльныя праблемы?..”
“А чаму асуджаецца першародны грэх – трэба ж людзям неяк размнажацца?…”
“Я ў Бога ня веру, і ніхто мяне ў гэтым не пераканае…”
Сабраліся 50 чалавек з вышэйшай адукацыяй… І вось такая “духоўная” праблематыка…
Пасля сёняшніх гутарак па Свяшчэнным Пісанни з нашымі прыхадскімі бабкамі яшчэ адна выснова: “Эх, ня цэнім мы сваіх бабак…”
Геморрой.
Written on Декабрь 11th, 2005 by priestal
Папом быць нашмат цікавей!
