1 Потым Ісус увайшоў у Ерыхон і праходзіў празь яго.
2 І вось, нехта на імя Закхей, начальнік мытнікаў і чалавек багаты,
3 стараўся ўбачыць Ісуса, хто Ён, але ня мог з-за людзей, бо малога быў росту;
4 і забегшы наперад, залез на смакоўніцу, каб убачыць Яго, бо Яму выпадала праходзіць міма яе.
5 Ісус, калі прыйшоў на гэтае месца, зірнуўшы, угледзеў яго і сказаў яму: Закхей! сыдзі хутчэй, бо сёньня трэба мне быць у цябе ў доме.
6 І ён пасьпешна сышоў і прыняў Яго з радасьцю.
7 І ўсе, бачачы тое, пачалі наракаць і казалі, што Ён зайшоў да грэшнага чалавека.
8 А Закхей, стаўшы, сказаў Госпаду: Госпадзе! палавіну маёмасьці маёй я аддам убогім і, калі каго чым пакрыўдзіў, аддам учатыракроць.
9 Ісус сказаў яму: сёньня прыйшло збавеньне дому гэтаму, бо і ён сын Абрагамаў;
10 бо Сын Чалавечы прыйшоў зыскаць і выратаваць тое, што загінула.
(Лук 19, 1-10)
Згадваецца, як у Ерыхон уваходзіў іншы чалавек, але таксама Ісус. Ён уваходзіў пад гукі трубаў. З войскам. Цяпер жа Сам Гасподзь пад імем Ісус ідзе, каб заваяваць народ дзеля Бога. Каб выратаваць яго. І ў наш час ён ідзе ў сьвет, каб выратаваць хаця б каго. Пад імем Царква. І народ, які пакуль што цікавіцца.. пакуль ня вельмі гатоў, але ўжо на шляху — ён ахвяруе чымсьці. Бо ня так проста было Закхею, чалавеку багатаму, залезьці на дрэва. І сьвет таксама нечым ахвяруе, звяртаючы ўвагу на Царкву як пасланьніцу Нябёсаў. Вы ад Нябёсаў? Дык пакажэце, што гэта так.. І сьвет непазбежна запытае з Царквы за гэтую ахвяру, за тое, што яна парушала спакой і лад сьвету, змусіла лезьці на дрэва, глядзець, цікавіцца… Ці здолее Царква адпавядаць гэтаму інтарэсу? Калі не, то сучасны Закхей можа адказаць так, як ужо адказаў у 1917 годзе…
Нездарма так цяпер супалі дзень згадваньня навамучанікаў і нядзеля аб Закхеі.
Мы жадаем, каб сьвет пайшоў за намі. Дык будзьма ня проста клікаць “абы пайшлі”. А клікаць так, каб адпавядаць таму, да чаго мы заклікаем… Бо можа аказацца, што іншае будзе яшчэ горш за першае…