Геморрой.

Пра тое, што не сабрауся адразу напісаць

Колькі ж можна адцягваць? Калі ўжо была тая літургія беларуская, а я ўсё на валах еду. Замест таго, каб паразважаць па слядох першых уражаньняў і думак.
А ўражанне галоўнае такое: ўласна які сэнс пераклада? — каб служба стала бліжэй да народа, ці каб лічылася, што ў праваслаўнай царкве ёсьць нешта па беларуску хоць раз на тыдзень… Калі гэта другое.. то, зразумела, гэта ня царкоўная мэта, а забаўка для сьвядомых беларусаў… якім гэта навогул нічога, акрамя душэўнага задавальненьня не дае. А ў царкве кожны крок павінен матывавацца толькі адным — скарачэньнем шляха да Бога і да Выратаваньня.
Застаецца толькі першая мэта, якую можна лічыць апраўданай у гэтым сэнсе. Але хоць неяк ці дасягаецца яна? Ці больш зразумелая такая служба народу? Ці чуе чалавек нешта тое, што было зачынена яму ў варыянце царкоўна-славянскім?
Вось тут мы і пачынаем разумець.. што пераклад на больш зразумелую мову толькі падкрэслівае тое, што мы па сутнасьці звыкліся з разуменьнем малітвы як заклёну.. І вось гэта зразумела: незразумелае гучанне, як мы чакаем, павінна нешта адкрыць новае.. Прыслухаемся…. І пачынаеш нарэшце разумець… што нічога не разумееш.
А разумееш толькі то, што.. чагосьці не хапае.. таго, чаго няма і у беларускім перакладзе. Няма сувязі, няма асэнсаваньня самой сутнасьці таго, што робіцца…. Нешта робіцца, але за іканастасам.. зразумелае толькі тым хто»служыць». А нам «прыхажанам» толькі застаецца
«малітвенна» спачуваць — яны ведаюць, што робяць, а мы «людзі маленькія».
Стойце.. А ці ня ўсе хрысьцяне ёсьць святы народ, якому адкрыт Бог прама у сэрца? Ці не павінны кожны быць сьвядомым сьведкам таго, што адбываецца у «сьвятая сьвятых», бо гэта пра нас агалошвае сьвятар у канцы службы:» Сьвятая — сьвятым!»
Такім чынам, пераклад стаў ня сродкам разуменьня самой службы, а сродкам асэнсаваньня неадкладнага кроку — пераклада ўсяго таго, што даступна цяпер толькі сьвятару, каб гэта стала даступна кожнаму верніку. Вось тады і можна будзе казаць.. што служба ня толькі стала бліжэй.. яна адкрылася людзям…

You can leave a response, or trackback from your own site.

2 Responses to “Пра тое, што не сабрауся адразу напісаць”

  1. а по русски Вы больше не будете писать?
    многое понятно, но тяжело читать

  2. а по русски Вы больше не будете писать?
    многое понятно, но тяжело читать

Leave a Reply