Хацеў звярнуць увагу саміх каталікоў на недарэчнасьці ў распаўсюджаных біяграфічных дадзеных а. Яна Матусевіча. Можа хто б зацікавіўся і дасканала б разабраўся з гэтым. Але не магу нешта знайсці ніякага беларускага каталіцкага форуму. Ці такая справа, як форум, немагчыма ў «свабодным» і «еўрапейскім» веравызнаньні, гэта толькі ўдзел «таталітарнага па сутнасці» праваслаўя?
Асабліва мне спадабалася паведамленьне на афіцыйным каталіцкім сайце:
Новы каталіцкі форум
21 чэрвеня 2007 г. напярэдадні ўрачыстасці тытула парафіі святога Яна Хрысціцеля, што ў мінскім мікрараёне Серабранка, на парафіяльным сайце з’явіўся яшчэ адзін вельмі важны і цікавы раздзел — форум — адна з папулярных формаў інтэрактыўных зносін у сеціве, калі вы можаце абменьвацца думкамі з людзьмі, абмяркоўваючы прапанаваныя тэмы.
…Адрас форума – http://serebranka.sdb-by.org/forum/. Тут можна падрабязней пазнаёміцца з правіламі ўдзелу ў форуме.
Нагадаем, што ў беларускім сегменце сеціва дзйнічае таксама францішканскі форум — http://forum.tau.by
Па тэксту такое адчуванне, што толькі вось і з’явілася такая «папулярная форма» і цяпер «вы можаце абменьвацца думкамі». Як раз тады, калі амаль што зышлы ужо гэтая «папулярная форма», адціснутая блогамі.
Але дзякуй, што і такое ёць. Калі б было на самой справе. Бо па першай спасылке выдае тэхнічную памылку, а па другой — паведамленньне, што «В связи с отсутствием администратора форум закрыт».
каліцкія — яны і ёсць каліцкія :))))
каліцкія — яны і ёсць каліцкія :))))