Зараз галоўная афіцыйная падзея у Беларускай Праваслаўнай Царкве — 25-годзе служэньня мітрапаліта Філарэта ў Беларусі. Калі ён прыйшоў, гэта была адзіная епархія, і ён называўся мітрапаліт Мінскі і Беларускі. Ен прыйшоў у краіну, якую планавалі зрабіць узорна-атэісітычнай. Зачыняліся храмы, не давалі паступаць у семінарыю моладзі. Чакалі, что вось старыя памруць — і гамон Царкве… І вось, толькі ён прыйшоў, пайшлі хіратоніі , на якія мы яшчэ нядаўна глядзелі, як на дзіва. А тут — амаль кожную нядзелю, а то і дыяканская і іерэйская ў адзін дзень… Потым з адной епархіі вырас Экзархат, фактычна самастойная царква, якая зараз і называецца афіцыйна — Беларуская Праваслаўная Царква. Мітрапаліт падзяліўся сваёй уладай зь яшчэ 9-цю япіскапамі.
І вось сёньня ўвечары, згодна з праграмай урачыстасьцяў, кожны з гэтых япіскапаў служыў на адным з менскіх прыходаў. Нам «дастаўся» епіскап Навгрудскі і Лідскі Гурый.
Так атрымалася, што я быў настроены да яго даволі крытычна. Чакаў такога нібыта «калгасніка», якому не падабаюцца вумныя сьвятары, і якіх ён адсылае падалей на бедныя прыходы… І вось нечакана ён пакінуў даволі прыемнае ўражаньне . Па-першае, як сказаў айцец Віктар, «проста веруючы епіскап». І праўда… Гэта адчуваецца ў яго простай немаляванай малітве, адсутнасьці нават цені пагарды ад свайго становішча. У пропаведзі ён казаў як быццам пра мітрапаліта, але гэта нейк арганічна перайшло на тэму Хрыста і Ягонай Ахвяры. І не чакайце, што мітрапаліт параўноўваўся з Хрыстом. Не… З добрамудрым разбойнікам). Даволі нечаканы абарот. І казаў пра тое, што мітрапаліт рызыкуе сваёй душой і сваім выратаваньнем, бо шмат чаго прыходзіцца рабіць не зузім адназначнага. Таму — «давйце ўсе маліцца аб ягоным выратаваньні».
Працяг быў за вячэрай. Ну што там бывае, кожны ведае, хто быў на такіх бяседах з архіярэем. Тосты, пажаданьні, будзённыя пытаньні. Епіскап Гурый, які рашуча адмовіўся ад моцных напояў, піў толькі слабае віно, ды яшчэ з кілішака. Нават учацьвярох мы не адалелі і бутылькі. Можа, гэта ўжо занадта лішнія падрабязнасьці, але для мяне гэта не апошняя рыса ў характары.
І потым зноў ён нечакана перайшоў на тэму малітвы і сэнса літургіі. Еўхарыстыя ім была растлумачана проста і зразумела кожнаму, але без усякай прафанацыі. Як быцам нічога новага, але бачна, што гэта не з кніжкі.
Паразмаўлялі. Уважліва слухае, прымае з цікавасьцю тое, што кажа саразмоўнік. Не заўсёды так бывае. Часта ўсім сваім выразам «афіцыйнае ліцо» паказвае — «што вы мне кажыце, я за вас шмат больш ведаю і разумею, вы лепш мяне і паслухайце».
Добра і проста развіталіся. Цёпла было на душы. Прыемны бацюшка.. нейк і ня скажаш «уладыка»…
Геморрой.
Written on Октябрь 23rd, 2003 by priestal
Вячэрняе набажэнства

«якому не падабаюцца вумныя сьвятары…»
+
Ну гэта так казалі… нават ведаешь хто — наш адружаны «архіепіскап»..))
«якому не падабаюцца вумныя сьвятары…»
+
Позвольте поинтересоваться, в какой вы церкви служите?
В минской церкви Покрова Пресвятой Богородицы, что в Крупцах. (м-н «Веснянка»)
Позвольте поинтересоваться, в какой вы церкви служите?
В минской церкви Покрова Пресвятой Богородицы, что в Крупцах. (м-н «Веснянка»)
Ну гэта так казалі… нават ведаешь хто — наш адружаны «архіепіскап»..))
dobry baciushka, ale aica Jana sa Slonima vyzhyu menavita jon …
nie viedaju padrabiazna situcyi, i nie hatchu vynosit’ prysudau, ale …
Vol’ga
Я толькі кажу аб сваіх уражаньнях… Зразумела, што гэта ня поўны вобраз. У тым як раз і справа, што па таму, што я ведаў, я чакаў горшага.
dobry baciushka, ale aica Jana sa Slonima vyzhyu menavita jon …
nie viedaju padrabiazna situcyi, i nie hatchu vynosit’ prysudau, ale …
Vol’ga
Я толькі кажу аб сваіх уражаньнях… Зразумела, што гэта ня поўны вобраз. У тым як раз і справа, што па таму, што я ведаў, я чакаў горшага.