Геморрой.

ЦІ ГЭТА НЯ ЗНАК?

У Беларусі з тыдзень таму прайшла знакавая акцыя ўладаў супраць праваслаўнае царквы. За дзень-два ў царкоўных шапіках было сканфіскавана вырабаў са срэбра (крыжыкі, мэдалёны, ланцужкі) на суму блізу 200 мільёнаў рублёў. Акцыя сталася нечаканай ня толькі для мітрапаліта, але і для камітэта па справах рэлігіяў — ня выратавала нават хадайніцтва гэтай дзяржаўнай інстанцыі.
Справа ў тым, што фармальна ўсё законна — апэрацыі з каштоўнымі мэталамі дазволеныя толькі паводле адмысловай ліцэнзіі. Але раней наяўнасьць у царкоўных шапіках культавых вырабаў са срэбра не выклікала падобнай рэакцыі.
Дзіўным чынам гэтая акцыя нагадвае пачатак пасьлярэвалюцыйных ганеньняў на царкву — там таксама была канфіскацыя каштоўнасьцяў. І апраўданьне было законнае — для выратаваньня галодных. Там напрошваецца пытаньне — а ці не пачатак гэта новага вітка.
Тое, што гэта была ня столькі законьніцкая, а хутчэй, акцыя запужваньня, можна меркаваць па тым, што прэтэнхіі былі прад’яўленыя толькі з нагоды срэбра. Хаця, калі ўжо на тое пайшло, увесь гандаль і ўсе фінансавыя справы ў храмах вядуцца амаль паўсюдна з грубым парушэньнем усталяваных законам правілаў. Аднак на ўсё гэта раней глядзелі скрозь пальцы. Вось толькі колькі год таму прайшла таксама нечаканая кампанія — падаткавая інспэкцыя запатрабавала ўсталяваньня касавых апаратаў у царкоўных шапіках. Але ўсё хутка было вырашанае ўмяшальніцтвам старшыні камітэта па справах рэлігіяў (навогул, неяк ўсё гэта нагадвае выдомую гульню ў «добрага» і «злога» сьледчых). І вось зноўку. Як бачна, вырашылі яшчэ раз нагадаць, што пальцы можна пашырыць і нават прыбраць. Засталося толькі грамадзтва маральна падрыхтаваць.
Вось такі ў нас плён канкардату.

You can leave a response, or trackback from your own site.

Leave a Reply